Белорусский портал в Казахстане

Больш як 64 тыс. іншаземцаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе



З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехалі 64 753 жыхары суседніх краін ЕС. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

З пачатку года Беларусь без віз наведалі 46 406 грамадзян Літвы, 10 040 грамадзян і 2 674 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 5 633 грамадзяніны Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 449 739 іншаземцаў: 294 669 грамадзян Літвы, 29 553 неграмадзяніны і 98 174 грамадзяніны Латвіі, і таксама 27 343 грамадзяніны Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

27 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/37/68559
Текущая дата: 19.11.2024