Грамадзяне Беларусі пацярпелі 10 лютага ў ДТЗ з удзелам аўтобуса ў Германіі, паведаміла заўсектарам аператыўнай інфармацыі МЗС Аляксандра Шкода.
«У Германіі на 105-м кіламетры федэральнай аўтастрады А2 у напрамку горада Гановер адбылося ДТЗ з удзелам рэйсавага аўтобуса. Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Германіі, у аўтобусе знаходзіліся 12 грамадзян Беларусі, 7 з якіх атрымалі лёгкія траўмы», — расказалі ў МЗС.
Пацярпелым на месцы аказана медыцынская дапамога, яны былі дастаўлены ў найбліжэйшыя бальніцы. Пасольства падтрымлівае пастаянны кантакт з кампетэнтнымі органамі Германіі.
Звязда, 12 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/38/68356
Текущая дата: 18.11.2024