Ва Уфе завяршыліся ўсерасійскія спаборніцтвы па каратэ "Алімпійскія надзеі" з удзелам беларускіх спартсменаў.
Усяго на турніры ў сталіцы Башкортастана выступілі больш за 1500 атлетаў з Беларусі і 25 рэгіёнаў Расіі. У актыве нашай каманды - 18 узнагарод (7 залатых, 4 срэбныя і 7 бронзавых). Пераможцамі спаборніцтваў сталі Кацярына Караткевіч (ката), Марыя Азарава (да 61 кг), Максім Барэйка (ката), Арцём Краўцоў (да 67 кг), Аляксей Водчыц (звыш 84 кг), Іван Кудзінаў (юніёры, звыш 76 кг) і Мікіта Дубіна (юніёры, да 68 кг).
На другую прыступку п`едэстала падняліся Паліна Грачова (дзяўчаты, ката), Алеся Колб (юніёркі, ката), Сяргей Бандалетаў (юніёры, ката) і Мікіта Сахвон (звыш 84 кг). Бронзавыя медалі заваявалі Вольга Раманюк (да 68 кг), Марыя Аляксеева (да 68 кг), Ульяна Маркава (юніёркі, да 53 кг), Дэвід Нгуен (да 75 кг), Данііл Крывянкоў (да 84 кг), Павел Любчанка (звыш 84 кг) і Мікіта Багамолец (юніёры, да 68 кг).
20 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
20 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/38/68481
Текущая дата: 18.11.2024