Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (14-й нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/16 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам $2,7 млн.
У сённяшнім паядынку 1/32 фіналу Азаранка ўпэўнена абыграла расійскую тэнісістку Настассю Паўлючэнкаву (732) - 6:3, 7:5. У другім раўндзе беларуска сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Амандай Анісімавай (35).
Яшчэ адна беларуская тэнсістка Аляксандра Сасновіч (43) сёння таксама прабілася ў 1/16 фіналу, перамогшы прадстаўніцу Іспаніі Рэбеку Машараву (93). У другім раўндзе Сасновіч будзе сапернічаць з амерыканскай тэнісісткай Кока Гаўф (6).
Другая ракетка планеты Арына Сабаленка пачне выступленне з 1/16 фіналу, дзе яе чакае сустрэча з амерыканкай Ларын Дэвіс (49).
У першым раўндзе парнага разраду Аляксандра Сасновіч і кітаянка Сюй Іфань абыгралі брытанскі тандэм Херыет Дарт / Эдэн Сілва - 4:6, 6:1, 10:6.
У 1/8 фіналу парнага разраду мужчынскага турніру ў катарскім г. Доха з прызавым фондам $1,3 млн беларус Ілья Івашка і расіянін Андрэй Рублёў прайгралі брытанскаму дуэту Джоні Амара / Дэніел Эванс.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/38/68490
Текущая дата: 19.11.2024