Аб гэтым расказаў начальнік аддзела фізічнай культуры ўпраўлення планавання і арганізацыйнай работы Міністэрства спорту і турызму Пётр Воран.
«Асноўная наша работа — папулярызацыя заняткаў фізічнай культурай і спортам сярод насельніцтва, правядзенне спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Як вы бачыце, у нас у краіне праводзіцца даволі шмат забегаў, велапрабегаў, галіновых спартакіяд», — сказаў Пётр Воран.
Паводле яго слоў, фізкультурна-спартыўныя ўстановы вядуць улік людзей, якія рэгулярна (не радзей як раз у тыдзень) прыходзяць да іх на заняткі. Усе гэтыя даныя потым акумулююцца ў міністэрстве.
«Дзякуючы выкананню праграм, будаўніцтву фізкультурна-спартыўных аб’ектаў, правядзенню спартыўна-масавых мерапрыемстваў і павялічваецца колькасць людзей, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам. Паводле апошніх даных, гэта 22,5 працэнта насельніцтва. Калі ўзяць 2019 год, было каля 20,5 працэнта. Гэта значыць рост ідзе не такімі ўжо і хуткімі тэмпамі, але тым не менш. Усё залежыць ад той палітыкі, якую мы праводзім. Мы бачым, што колькасць людзей, якія займаюцца фізічнай культурай, з кожным годам толькі павялічваецца», — падкрэсліў начальнік аддзела Мінспорту.

Пры гэтым ён растлумачыў, што ў Расіі крыху іншыя падыходы да такой статыстыкі, таму лічбы звычайна вышэйшыя. Напрыклад, там яшчэ ўлічваюцца тыя, хто займаецца кіберспортам.
«У нас улічваюцца толькі асобы, якія праходзяць па дакументах. Мы цяпер вядзём актыўную работу па дэталізацыі. Людзі, якія займаюцца самастойна (робяць зарадку, плаваюць, ходзяць у трэнажорную залу), у нашу статыстыку, на жаль, не ўваходзяць. Таму ў цэлым колькасць асоб, якія сістэматычна займаюцца фізкультурай і спортам, намнога большая», — звярнуў увагу Пётр Воран.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Звязда, 18 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/40/68044
Текущая дата: 19.11.2024