26-гадовы гулец зборнай Беларусі па гандболе, які выступае за польскі клуб «Кельцэ», названы лепшым лінейным свету 2022 года.
Рэйтынг падрыхтаваў нарвежскі спецыяліст Стыг Нюгорд, у яго ўвайшлі 50 лепшых гандбалістаў планеты. Абсалютным лідарам стаў Дзіка Мем, французскі гулец «Барселоны». У выніковым спісе Каралёк займае 12-ы радок.
Як паведамляе партал, у нашага суайчынніка бліскучая тэхніка, і ён проста фантастычны ў выкарыстанні прасторы на лініі.
Звязда, 22 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/40/68093
Текущая дата: 19.11.2024