У спартыўным комплексе «Жемчужина Сибири» у Цюмені працягваецца трэці этап Кубка Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў.
У суботу на спаборніцтвах адбыліся дзве гонкі праследавання, наймацнейшай у жаночым пасьюце стала наша Дзінара Алімбекава. На чатырох агнявых рубяжах беларуска, якая стартавала пад другім нумарам, дапусціла ўсяго дзве памылкі. З апошняй стральбы Дзінара сыходзіла ў секундзе ад лідзіруючай Расіянкі Кацярыны Насковай, і заключны круг дзяўчыны прайшлі разам. Лёс гонкі вырашыўся ў фінішным створы, дзе хутчэй апынулася Алімбекава, якая вырвала ў саперніцы ўсяго 0,1 сек. У гонцы праследавання прынялі ўдзел яшчэ тры беларускі: Ірына Кручынкіна заняла 13 — е месца, Адэліна Сабітава-17 — я, Алена Кручынкіна-23-я.
У мужчынскім пасьюце нашы біятланісты выступілі сціплей, лепшым з беларусаў апынуўся Максім Варабей, які фінішаваў на 9-й пазіцыі. У топ-30 патрапілі яшчэ два прадстаўнікі нашай краіны: Павел Бялько стаў 28-м, Ілля Аўсеенка размясціўся ўслед за ім. Лідар каманды Антон Смольскі, які заняў у спрынце 5-е месца, на старт гонкі не выйшаў.
Праграма трэцяга этапу Кубка Расіі па біятлоне ў Цюмені завершыцца ў нядзелю двума гонкамі з масавым стартам.
Звязда, 10 снежня 2022
Звязда, 10 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/42/67387
Текущая дата: 19.11.2024