Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Як расказалі ў Дзяржпагранкамітэце, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза ў Беларусь прайшлі 294 714 іншаземцаў. З іх 189 927 грамадзян Літвы, 71 014 грамадзян і 21 842 неграмадзяніны Латвіі. Акрамя таго, 11 931 грамадзянін Польшчы прыехаў у нашу краіну па бязвізе. За мінулыя выхадныя ў бязвізавым парадку Беларусь наведалі 5559 іншаземцаў: 1230 грамадзян і 373 неграмадзяніны Латвіі, 3624 і 332 грамадзяніны Літвы і Польшчы адпаведна.
У ведамстве нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".
24 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
24 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/43/66892
Текущая дата: 19.11.2024