Плыўчыха Аліна Змушка на другім этапе «Гульняў дружбы» у Казані ўстанавіла новы рэкорд Беларусі.
У паўфінальным заплыве на дыстанцыі 50 м брасам у 25-метровым басейне яна паказала вынік 29,62 сек., пабіўшы свой ранейшы рэкорд (29,65 сек.).
Першыя медалі «Гульняў дружбы» будуць разыграны сёння. Беларус Ілля Шымановіч выступіць у фінале на 100 м брасам з лепшым вынікам па выніках паўфіналу.
Турнір працягнецца да 25 лістапада.
Звязда, 21 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/43/67135
Текущая дата: 19.11.2024