Белорусский портал в Казахстане

Беларускіх хакеістаў запрасілі на трэніровачныя кэмпы «Вашынгтона» і «Арызоны»



Беларускія хакеісты запатрабаваныя ў наймацнейшай лізе свету — НХЛ. У склад асноўнага трэніровачнага кэмпа «Вашынгтона» трапіў нападаючы Аляксей Протас.

Гэта будзе яго другі сезон у складзе сталічнага клуба. У мінулым Протас правёў 33 матчы і набраў 9 балаў. 

Першы выставачны матч «Вашынгтон» правядзе 25 верасня супраць «Бафала». 

Між тым «Арызона» выклікала ў трэніровачны лагер беларускага абаронца Уладзіслава Калячонка. «Каёты» першую сустрэчу правядуць 24 верасня супраць «Сэнт-Луіса».

Звязда, 21 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/44/66570
Текущая дата: 19.11.2024