Белорусский портал в Казахстане

Беларускія весляры заваявалі 12 медалёў на старце Кубка губернатара Прыморскага края



На вяслярнай базе «Алімпійская» ў пасёлку Лазовы стартаваў міжнародны турнір па вяслярстве на байдарках і каноэ «Кубак губернатара Прыморскага края».

Удзел у Кубку прымаюць весляры зборных Беларусі, Расіі і чатырох расійскіх рэгіёнаў: Масквы, Цвярской вобласці, Прыморскага і Хабараўскага краёў. У нашу каманду ўвайшлі 25 байдарачнікаў і канаістаў, сярод якіх прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і Еўропы.

У першы спаборніцкі дзень адбыліся шэсць фіналаў, па выніках кожнага з якіх беларускія весляры падымаліся на п’едэстал. Так, двухразовай пераможцай турніру стала байдарачніца Марына Літвінчук, якая першынствавала на дыстанцыях 500 і 1000 м. Два медалі — сярэбраны і бронзавы — у гэтых заездах заваявала наша Уладзіслава Скрыганава, яшчэ адна беларуска Вольга Худзенка стала другой на «пяцісотцы».

На дыстанцыі 1000 м сярод канаістаў золата выйграў наш Іван Патапенка, байдарачнікі Мікіта Борыкаў і Павел Мядзведзеў сталі на «тысячы» другім і трэцім адпаведна. Таксама беларуская байдарка-двойка ў складзе Борыкава і Дзмітрыя Натынчыка перамагла ў фінале на 1000 м, пара Мядзведзева і Віталя Бялько заняла ў гэтым відзе трэцяе месца. Яшчэ два медалі на «тысячы» сярод каноэ-двоек дабавілі нашы Уладзіслаў Палешка і Віталь Асецкі (срэбра), Максім Крысько і Дзяніс Махлай (бронза).

Звязда, 14 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/45/66507
Текущая дата: 19.11.2024