Белорусский портал в Казахстане

Беларускія юнакі і дзяўчаты заваявалі 9 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па самба



У сербскім Новім-Садзе стартаваў чэмпіянат Еўропы па самба з удзелам беларускіх атлетаў.

У турніры прымаюць удзел самбісты з 24 краін кантынента, спартсмены з Беларусі і Расіі выступаюць пад сцягам Міжнароднай федэрацыі самба. Спаборніцтвы праходзяць адразу ў трох узроставых катэгорыях - сярод юнакоў і дзяўчат, юніёраў і юніёрак, а таксама дарослых атлетаў.

Па выніках першага дня спаборніцтваў вызначыліся пераможцы і прызёры ў 16 вагавых катэгорыях у юнакоў і дзяўчат (спартсменаў не старэйшых за 18 гадоў), у актыве беларускай каманды - 9 узнагарод. Залаты медаль у вазе да 58 кг заваяваў Ігар Міраеўскі, срэбра ў катэгорыі да 79 кг ва Уладзіслава Норкі, бронзавыя ўзнагароды выйгралі Антон Кубянкевіч (да 53 кг), Уладзіслаў Мардусевіч (да 64 кг) і Васіль Мішчанка (да 98 кг), а таксама дзяўчаты Дар`я Тапорыкава (да 50 кг), Паліна Бурачкова (да 54 кг), Дар`я Міховіч (да 59 кг) і Ева Карпач (да 72 кг).

У другі спаборніцкі дзень турніру ў пятніцу будуць разыграны 14 камплектаў медалёў сярод юніёраў і юніёрак (атлетаў не старэйшых за 21 год).

16 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/45/66519
Текущая дата: 19.11.2024