У Санкт-Пецярбургу завяршыўся міжнародны турнір па стральбе з лука «Стрэлы Пятра» з удзелам беларускіх спартсменаў.
У актыве нацыянальнай каманды Беларусі два срэбныя медалі. Да фіналу жаночага асабістага турніру дабралася наша Аляксандра Куратнік, у вырашальным раўндзе ўступіўшы прадстаўніцы Якуціі Рэнаце Гаўрылавай — 4:6.
Таксама другое месца ў камандных спаборніцтвах у дзяўчат заняла беларуская тройка ў складзе Куратнік, Ганны Марусавай і Карыны Дзёмінскай. Залаты медаль у гэтым відзе праграмы дастаўся лучніцам з Бураціі.
Блізкая да ўзнагарод турніру «Стрэлы Пятра» была і мужчынская зборная Беларусі: у процістаянні за бронзу нашы Антон Кароўкін, Раман Нікіцёнак і Кірыл Фірсаў саступілі камандзе Забайкальскага края — 2:6.
Звязда, 22 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/46/66172
Текущая дата: 19.11.2024