Новы рэкорд у дысцыпліне «Пад’ём па штурмавой лесвіцы ў паверхі вучэбнай вежы» усталяваў беларускі спартовец Мікіта Уколаў на чэмпіянаце свету па пажарным спорце ў Кітаі. Пра гэта паведамляе МНС.
Мікіта Уколаў у папярэдніх забегах паказаў час 12,47 секунд.
Папярэдні рэкорд свету быў усталяваны ў 2012 годзе на чэмпіянаце свету ў Антальі расіянінам Альбертам Лагінавым. Ён падняўся на 4-ы паверх вучэбнай вежы за 12,56 секунд.
Сусветны рэкорд у штурмоўцы на цяперашнім чэмпіянаце ў Кітаі ўстанавіла расіянка Карына Бачкарова — 6,70 сек. Праз некалькі забегаў гэты вынік паўтарыла беларуска Алена Балакірава, абнавіўшы рэкорд краіны, адзначылі ў ведамстве.
Звязда, 7 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/5/75087
Текущая дата: 18.11.2024