Інтэрактыўны велапрабег «Дарога памяці», прысвечаны святкаванню Дня Перамогі, адбудзецца 7 мая 2022 года ў Белавежскай пушчы, паведамляецца на сайце нацыянальнага парка.
«Святкаванне Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне з’яўляецца неад’емнай патрыятычнай падзеяй для ўсёй краіны. У гэты дзень мы шануем герояў, якія аддалі сваё жыццё за кожнага з нас, а таксама святкуем Вялікую Перамогу, адлюстроўваючы незалежную мірнае жыццё, якую змаглі адстаяць для нас нашы бабулі і дзядулі», – падкрэсліваецца ў паведвамленні парка.
Старт велапрабегу будзе дадзены ля помніка «Тром кулямётчыкам», дзе пройдзе хвіліна маўчання. Аматары велапрагулак адправяцца ў падарожжа па турыстычным маршруце «Царская паляна» з тэматычным інтэрактывам і паласой перашкоды. У праграме таксама — сытная Белавежская юшка і сапраўдная «салдацкая каша» з палявой кухні, вясёлыя спартыўныя гульні і забаўкі.
Звязда, 21 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/53/64643
Текущая дата: 19.11.2024