Белорусский портал в Казахстане

Белавежская пушча 16 красавіка арганізуе велаквест «Еду да Дзеда!»



Напярэдадні адкрыцця летняга турыстычнага сезона 16 красавіка ў Белавежскай пушчы адбудзецца велаквест «Еду да Дзеда!», паведамляецца на сайце ўстановы.

«Усіх гасцей чакаюць легенды і беларускіе казкі, жамчужыны запаведнай прыроды і, вядома, вясёлыя забавы. У галоўных варот Белавежскай пушчы ўдзельнікаў квесту сустрэнуць казачныя героі маёнтка Дзеда Мароза, якія правядуць па ўнікальным маршруце, дзе будуць чакаць лясныя таямніцы і пошукі скарбаў», – абяцаюць арганізатары.

Усе ўдзельнікі велаквесту пакаштуюць унікальнай Белавежскай юшкі, а Дзядуля Мароз прапануе прагулку ў маёнтак.

Збор удзельнікаў велаквесту 16 красавіка ля галоўных варот Белавежскай пушчы з 10.00 да 11.00.

Звязда, 7 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/54/64462
Текущая дата: 19.11.2024