Прэзідэнт Беларусі павіншаваў нацыянальную каманду Беларусі па інваспорце з выдатным выступленнем на гульнях «Мы разам. Спорт», інфармуе Telegram-канал «Пул першага».
«У Ханты-Мансійску вы заваявалі цэлы россып узнагарод, праявіўшы высокае спартыўнае майстэрства, жалезную волю і нязломны характар. У чарговы раз даказалі, што няма мяжы магчымасцям чалавека. Усе нашы людзі падтрымліваюць вас у барацьбе за права займацца любімай справай і адстойваць гонар Беларусі на міжнародных спартыўных арэнах без умяшання палітыкі. Мы ганарымся вашай устойлівасцю і патрыятызмам», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім беларускім паралімпійцам і трэнерам моцнага здароўя, дабрабыту і новых яркіх перамог.
Звязда, 20 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/55/64100
Текущая дата: 19.11.2024