Белорусский портал в Казахстане

Наздрова атрымала перамогу на чэмпіянаце свету на дыстанцыі 1000 метраў



Беларуская канаістка Алена Наздрова стала пераможцай чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ 2024 года ва Узбекістане.

Званне наймацнейшай на планеце Наздрова заваявала на дыстанцыі 1000 метраў сярод каноэ-адзіночак. Першую палову фінальнага заезду Алена ішла другой, але затым захапіла лідарства і пайшла ў адрыў. У нейкі момант перавага беларускі дасягнула чатырох секунд. Бліжэй да фінішу да нашай канаісткі наблізілася венгерка Джада Брагата, але апярэдзіць Наздрову не змагла. Тройку прызёраў замкнула кітаянка Дзян Сіна.

Такім чынам, беларуская спартсменка стала чатырохразовай чэмпіёнкай свету, усяго ў актыве Алены 10 узнагарод з сусветных першынстваў (4-2-4). Раней сёлета Наздрова атрымала перамогу на чэмпіянаце Еўропы на дыстанцыі ўдвая карацейшай.

Звязда, 24 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/6/75137
Текущая дата: 18.11.2024