Белорусский портал в Казахстане

Фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла бронзавы медаль перадалімпійскага этапу Кубка свету ў ЗША



Аб гэтым паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

У суперфінале Ганна Гуськова зрабіла стаўку на беспамылковае выкананне больш простага, чым большасць саперніц скачка, і не прагадала. Бронза стала другой для Ганны ў сезоне. Яшчэ адна наша фрыстайлістка Ганна Дзяруга заняла 6-е месца. У мужчын лепшы рэзультат у Дзмітрыя Мазуркевіча - 12-я пазіцыя.

Нагадаем, пасля амерыканскага этапу вызначацца ўладальнікі алімпійскіх ліцэнзій у Пекін.

13 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/61/62773
Текущая дата: 19.11.2024