Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Ганна Каменшчыкава заняла другое месца на турніры Аліны Кабаевай



У Маскве завяршыўся эксперыментальны міжнародны турнір, галоўная мэта якога - паказаць прыгажосць і складанасць мастацкай гімнастыкі.

Беларуская спартсменка Ганна Каменшчыкава заняла другое месца на турніры па мастацкай гімнастыцы "Небесная грация". Арганізатарам спаборніцтваў выступіла алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева.

Гімнасткі спаборнічалі ў мнагабор`і, якое ўключала ў сябе выступленні з чатырма прадметамі: абручом, мячом, булавамі і стужкай. Каменшчыкава набрала 127,25 бала.

Перамагла на турніры расіянка Лала Крамарэнка (141,60). Трэцяе месца заваявала Кетэван Арбашвілі з Грузіі (123,45).

Прадстаўніца Беларусі

Ганна Каменшчыкава нарадзілася на Далёкім Усходзе, у Находцы, але потым разам з бацькамі пераехала ў Мінск. Неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай Кубка алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач, Кубка чэмпіёнкі свету Ірыны Дзяругінай, міжнародных турніраў у Балгарыі, Латвіі, Ізраілі.

У 2018-м годзе Каменшчыкава заваявала срэбную ўзнагароду юніёрскага чэмпіянату Еўропы ў практыкаваннях са стужкай, заняла чацвёртае месца ў асабістым мнагаборстве на юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе. Марыць выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы.

Турнір Аліны Кабаевай

"Нябесная грация" - зусім новы міжнародны турнір, які праводзіцца па цяперашніх міжнародных правілах і тых, якія дзейнічалі на Алімпіядзе-2004. Галоўная ідэя: паказаць усё лепшае ў мастацкай гімнастыцы - прыгажосць, грацыю, складанасць тэхнічных элементаў.

Адкрываючы турнір, Аліна Кабаева падкрэсліла, што "Небесная грация" дае магчымасць эксперыментаваць і паказваць мастацкую гімнастыку ва ўсёй красе.

"Я думаю, што ўсе мы — аднадумцы, у тым сэнсе, каб наш любімы від спорту развіваўся і паказваў новыя грані сваёй прыгажосці і грацыі. Выдатна, што ў нас зараз ёсць такая пляцоўка, як турнір "Небесная грация". Гэта дае нам магчымасць спрабаваць, эксперыментаваць і займацца творчасцю", - сказала Кабаева.

У Маскве беларускую дэлегацыю прадстаўлялі галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Ірына Ляпарская і арбітр Юлія Бічун-Камарова.

Мінск, 17 снежня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/62/62337
Текущая дата: 19.11.2024