Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Месцам правядзення ІІІ Гульняў у 2025 годзе стане Азербайджан.
У пасяджэнні савета, якое адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Яны абмеркавалі актуальныя пытанні спартыўнага супрацоўніцтва на пляцоўцы Садружнасці. У прыватнасці, разгледжана пытанне аб правядзенні чэмпіянатаў, пяршынстваў і кубкаў СНД па асобных відах спорту. Цяпер існуе практыка правядзення ў дзяржавах СНД спартыўных спаборніцтваў пад эгідай Садружнасці, але адсутнічае адзіны парадак прадастаўлення права правядзення такіх спаборніцтваў, патрабаванняў да іх арганізатараў і ўмоў правядзення. На пасяджэнні вырашана даручыць рабочай групе па падрыхтоўцы і правядзенні Гульняў краін СНД распрацаваць да 1 чэрвеня 2022 года праект палажэння аб чэмпіянатах (пяршынствах, кубках) СНД па відах спорту.
Акрамя таго, зацверджаны план работы Савета па фізічнай культуры і спорце ўдзельнікаў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў - удзельніц СНД на наступны год, а таксама заслухана інфармацыя аб падрыхтоўцы чарговага пасяджэння савета, якое адбудзецца ў Ташкенце ў 2022 годзе.
21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/62/62415
Текущая дата: 19.11.2024