Белорусский портал в Казахстане

Беларусь на другім месцы па папулярнасці ў расійскіх турыстаў



Пра гэта паведамляе «Минск-Новости».

Беларусь аказалася ў ліку самых прыцягальных краін для падарожнікаў з Расіі. Па дадзеных экспертаў сэрвісу браніравання МТС Travel, у 2023 годзе рэспубліка заняла другое месца па папулярнасці сярод адпачывальнікаў.

Сінявокую ў гэтым рэйтынгу абагнала толькі Турцыя. Яе доля ў агульным выязным патоку склала 23%.

Для Беларусі гэты паказчык аказаўся роўным 9%. Трэцяй па папулярнасці стала Абхазія (8%).

Звязда, 1 студзеня 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/7/71963
Текущая дата: 12.05.2024