Беларуска Аляксандра Ільмінская стала прызёрам этапу Кубка свету па фехтаванні на калясках, які праходзіць у Варшаве, паведамляе прэс-службf Мінспорту.
Наша спартсменка адзначылася на подыуме па выніках спаборніцтваў у фехтаванні на рапірах. На групавым этапе Ільмінская атрымала тры перамогі ў пяці паядынках і выйшла ў плэй-оф. У адной восьмай фіналу Аляксандра была мацнейшай за японку Анры Сакураі (15:14), у наступным крузе адолела Багларку Мезэ з Венгрыі (15:5), але ў паўфінале саступіла Сайсуні Яне з Тайланда, стаўшы тым самым уладальніцай бронзы. У сваім чвэрцьфінале тайская спартсменка выбіла з барацьбы яшчэ адну беларуску Алесю Макрыцкую.
Раней у гэтым сезоне Аляксандра Ільмінская заняла трэцяе месца на моладзевым чэмпіянаце свету ў Тайландзе і заваявала бронзу кантынентальнага форуму ў Францыі.
Звязда, 6 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/9/74645
Текущая дата: 18.11.2024