Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал ДПК.
У сувязі з сітуацыяй, якая эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Пад абмежаванні не падпадаюць супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, вадзіцелі транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак і члены цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.
Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск функцыянуе без вышэйзгаданых абмежаванняў.
Звязда, 29 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/94/56625
Текущая дата: 27.12.2024