Прадстаўніца каманды Віцебскай вобласці Таццяна Шаракова выйграла групавую гонку на 114 км сярод жанчын на чэмпіянаце Беларусі па веласпорце на шашы, які 26-га ліпеня завяршаецца ў Гомельскай вобласці.
Перамогу доследнай спартсменцы прынёс фінішны спурт, дзякуючы якому яна апярэдзіла Анастасію Колаву з дружыны Магілёўскай вобласці. Акрамя «срэбра» ў стартах дарослых спартсменак, яна выйграла ўзнагароду вышэйшай пробы ў стартах дзяўчат да 23 гадоў. Замкнула тройку наймацнейшых мінчанка Ганна Церах.
Адзначым, што для Таццяны Шараковай гэта не першая перамога на такіх спаборніцтвах. Раней спартсменка з Віцебскай вобласці першынствавала ў гонках з раздзельным стартам.
Завершыць сёння праграму чэмпіянату Беларусі па веласпорце на шашы Мужчынская групавая гонка.
Звязда, 26 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/97/54832
Текущая дата: 20.11.2024