Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко патрапілі ў заявачны ліст на ўдзел у тэнісным турніры Вялікага шлема.
У Адкрыты чэмпіянат ЗША Вера Лапко прайшла па абароненым рэйтынгу.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова пакуль знаходзіцца на сёмай пазіцыі ў спісе запасных прэтэндэнтаў на ўдзел у асноўны турнірнай сетцы.
Нагадаем, US Open 2020 пройдзе ў Нью-Ёрку з 31 жніўня па 13 верасня.
Звязда, 6 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/98/55132
Текущая дата: 26.12.2024