Аб гэтым паведаміў 11-га чэрвеня намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка.
"Прапанова беларускага боку - каб нашы грамадзяне маглі ў Расійскую Федэрацыю з`ездзіць на вучобу, адпачынак, аздараўленне, работу, да сваякоў. Будзем максімальна аператыўна адпрацоўваць, каб зняць абмежаванні ў першую чаргу з боку Расійскай Федэрацыі, таму што з нашага боку няма і не было ніякіх абмежаванняў", - адзначыў Ігар Петрышэнка.
Паводле яго слоў, адпаведная прапанова беларускага боку была агучана на відэаканферэнцыі з удзелам намесніка старшыні ўрада Расіі Аляксея Аверчука.
Адказваючы на пытанне аб магчымых тэрмінах зняцця абмежаванняў, віцэ-прэм`ер удакладніў: "Мы прапанавалі ім тэрміны - як мага раней. Мы гатовы і цяпер, усё залежыць ад нашых партнёраў з Расійскай Федэрацыі. Мы ніякіх абмежаванняў не рабілі".
Паводле слоў Ігара Петрышэнкі, расійскія турысты і апошнія месяцы адпачывалі ў беларускіх санаторыях. "І адпачывалі паспяхова. Мы таксама прынялі пэўныя меры ў санаторыях, каб людзі атрымалі дастойныя аздараўленчыя паслугі і ніякім чынам не захварэлі на вірусную інфекцыю", - дадаў ён.
11 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
11 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/99/54069
Текущая дата: 20.11.2024