Белорусский портал в Казахстане

Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода заваяваў залаты медаль на ЧЕ ў Рыме



Беларускі спартсмен Максім Нягода (вагавая катэгорыя 63 кг), які выступае ў грэка-рымскай барацьбе, заваяваў залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы, што праходзіць у італьянскім Рыме.

Максім Нягода паспяхова прайшоў скрозь сіта кваліфікацыйных паядынкаў кантынентальнага форуму. У фінальнай схватцы беларус перамог расіяніна Ібрагіма Лабазанава і падняўся на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару.

Бронзавыя медалі заваявалі венгерскі атлет Эрык Торба і прадстаўнік Украіны Ленур Тэміраў.

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы разлічвае як мінімум на чатыры ўзнагароды ў трох відах праграмы (грэка-рымскай, жаночай і вольнай).

Завершацца спаборніцтвы 16 лютага.

Беларуская дружына на чэмпіянаце Еўропы - 2019, які прайшоў у румынскім Бухарэсце, заваявала чатыры ўзнагароды. Срэбны медаль нацыянальнай камандзе прынёс прадстаўнік вольнага стылю Аляксандр Гуштын (97 кг), бронзу - Алі Шабанаў (86 кг). У жаночай барацьбе на трэцюю прыступку п`едэстала гонару паднімаліся Ксенія Станкевіч (50 кг) і Ванэса Каладзінская (53 кг).

12 лютага 2020, Мінск
Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/1/51725
Текущая дата: 04.05.2024