Белорусский портал в Казахстане

Беларуская скакуха ў даўжыню Настасся Мірончык-Іванова выйграла турнір у Марселі



Беларуская скакуха ў даўжыню Настасся Мірончык-Іванова выйграла міжнародны турнір Meeting d`athletisme de Marseille, які прайшоў у Францыі.

Беларуска паказала ў сваёй лепшай спробе рэзультат 6,66 м. На другой пазіцыі размясцілася амерыканка Талія Брукс - 6,57 м. Калумбійская спартсменка Катрын Ібарген, якая скочыла на 6,56 м, заняла трэцяе месца.

Акрамя беларускі ў сваіх відах праграмы на спаборніцтвах серыі World Athletics Continental Tour Bronze першынствавалі іспанец Арланда Артэга (110 м з/б мужчыны), кеніец Фергюсан Чэруёт Роціч (800 м, мужчыны), брытанкі Лора Мэры М`юр (800 м, жанчыны) і Джэма Рыкі (1500 м, жанчыны), паўднёваафрыканец Акані Сімбіне (100 м, мужчыны) і францужанка Сірэна Самба-Маела (100 м з/б, жанчыны).

4 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/1/55915
Текущая дата: 07.05.2024