Белорусский портал в Казахстане

Беларускія гімнасты заваявалі больш за 10 узнагарод на старце турніру ва Узбекістане



Беларускія спартсмены заваявалі 11 медалёў на старце міжнародных спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы «Аксамітная дарога» ва Узбекістане, паведамілі ў прэс-службе БАГ.

Першыя камплекты ўзнагарод турніру былі разыграны ў самым прэстыжным відзе праграмы — мнагабор’і. У мужчын на п’едэстал падняліся адразу два нашы спартсмены: Срэбра ўзяў Багдан Ільінкоў, бронзу выйграў Ягор Шарамкоў. Акрамя таго, Шарамкоў разам з Аляксеем Селязнёвым і Алегам Цясельскім сталі другімі ў камандным турніры. У гэтай жа дысцыпліне ў жанчын беларускае трыа таксама заваявала срэбра, а ў асабістым заліку лепшай з нашых дзяўчат была Дар’я Жукоўская (5-е месца).

У спаборніцтвах юніёраў роўных не было нашаму Дзянісу Старавойтаву, а ў юніёрак беларускі занялі абодва верхнія радкі: першынствавала Сафія Штыхецкая, другой стала Ульяна Кузьмянкова. У прэ-юніёраў на вышэйшую прыступку п’едэстала падняўся Дамір Пузанаў, срэбра ў яшчэ аднаго нашага гімнаста Цімура Карташова. Сярод прэ-юніёрак лепшы вынік паказала беларуска Арына Малочка, услед за ёй размясцілася суайчынніца Крысціна Лазоўская.

Усяго ўдзел у міжнародных спаборніцтвах «аксамітная дарога» прымаюць каля 100 спартсменаў з шасці краін, у тым ліку алімпійскія чэмпіёны, а таксама пераможцы і прызёры сусветных кантынентальных форумаў. Турнір працягнецца па 16 лістапада, у бліжэйшыя дні гімнасты вызначаць наймацнейшых у фіналах асобных відаў.

Звязда, 14 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/1/75874
Текущая дата: 24.11.2024