Беларускія спартсмены заваявалі сем узнагарод на этапе Сусветнай серыі па плаванні сярод атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Спаборніцтвы праходзілі ў сталіцы Егіпта Каіры, у актыве нашай каманды пяць залатых і два срэбныя медалі. Трохразовай пераможцай турніру стала Хрысціна Ешчык, якая першынствавала на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем, а таксама на стаметроўцы брасам. Дар`я Шашко атрымала вікторыю на стаметроўцы на спіне сярод юніёрак, а таксама заваявала два срэбныя медалі на дыстанцыях 100 м брасам і 200 м комплексным плаваннем. Акрамя таго, Дзмітрый Ціханёнак паказаў лепшы рэзультат на стаметроўцы вольным стылем.
12 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
12 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/1/76201
Текущая дата: 25.12.2024