Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі падвялі вынікі турыстычнай галіны



Круізныя туры па Расіі, новыя магчымасці па каўказскім напрамку і падарожжа ў рэгіён Персідскага заліва. У Беларусі падвялі вынікі турыстычнай галіны.

Папулярныя ў беларусаў з далёкіх напрамкаў ААЭ і Аман. Мяркуюць, што паток турыстаў павялічыцца, паколькі хутка Беларусь і Аман адкрыюць прамы рэйс. Беларусы таксама ахвотна адкрываюць новыя лакацыі роднай краіны – набірае абароты ўнутраны турызм. Сёлета 400 тысяч чалавек ужо праехалі па сваёй краіне. 

Гэты год стане паспяховым па экспарце турыстычных паслуг. Гаворка ідзе пра 270 мільёнаў долараў. Да нас часцей за ўсё прыязджаюць госці з Расіі.

Звязда, 21 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/1/76340
Текущая дата: 25.12.2024