Белорусский портал в Казахстане

Дамарацкая ўзяла срэбра Кубка мацнейшых канькабежцаў на 500-метроўцы



На "Мінск-Арэне" стартаваў Кубак мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце з удзелам лепшых беларускіх і расійскіх атлетаў.

Праграму спаборніцтваў турніру адкрылі забегі на дыстанцыі 500 м у жанчын, на старт якіх выйшлі па шэсць прадстаўніц Беларусі і Расіі. Залаты медаль заваявала мацнейшая расійская спрынтарша Дар`я Качанава, якая паказала час 37,69 сек. Другое месца з рэзультатам 38,21 сек. заняла лідар нашай спрынтарскай каманды Ганна Дамарацкая, тройку замкнула Ангеліна Голікава (38,89 сек.). У барацьбе за бронзу расіянка апярэдзіла беларуску Кацярыну Гагіеву ўсяго на тры сотыя секунды.

Далей медалі ў аналагічнай дысцыпліне разыграюць мужчыны. Таксама сёння вызначацца пераможцы і прызёры на дыстанцыях 3000 м, 5000 м і ў камандных спрынтах.

26 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/1/77204
Текущая дата: 28.02.2025