Белорусский портал в Казахстане

Дамарацкі выйграў золата Кубка мацнейшых канькабежцаў на дыстанцыі 5000 м



Беларус Ягор Дамарацкі атрымаў перамогу на Кубку мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце на «Мінск-Арэне».

Заключным індывідуальным відам праграмы 26 лютага сталі забегі на дыстанцыі 5000 м у мужчын. Лідар беларускай каманды стаераў Ягор Дамарацкі ў мацнейшай пары ўпэўнена апярэдзіў расіяніна Максіма Андрушына і паказаў лепшы рэзультат сярод шасці ўдзельнікаў — 6 мін. 40,95 сек.

Раней уладальніцай золата на дыстанцыі 3000 м у жанчын стала беларуска Марына Зуева, а Ганна Дамарацкая і Ігнат Галавацюк узялі па срэбнай узнагародзе на 500-метроўцы. Праграму спаборніцтваў першага дня Кубка мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце завершаць камандныя спрынты.

Звязда, 26 лютага 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/1/77218
Текущая дата: 28.02.2025