Тры беларускія мужчынскія экіпажы сталі прызёрамі другога спаборніцкага дня на вяслярным канале ў рамках Спартыўных гульняў краін БРІКС.
Праграму фіналаў чацвярга ў весляроў адкрываў вырашальны заезд на дыстанцыі 500 метраў сярод байдарак-двоек. Срэбра заваявалі беларусы Уладзіслаў Літвінаў і Ілья Федарэнка. Дуэту з Расіі, які перамог, нашы весляры на фінішы саступілі ўсяго 0,18 сек. Яшчэ адны прадстаўнікі Беларусі Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык, якія на мінулым тыдні былі ў гэтым відзе другімі на чэмпіянаце Еўропы, на Гульнях БРІКС паказалі толькі пяты вынік.
Следам наймацнейшых на аналагічнай дыстанцыі вызначалі каноэ-двойкі. На гэты раз на подыуме па выніках заезду адзначыліся два беларускія экіпажы. Другую пазіцыю занялі Аляксандр Зубок і Віталь Асецкі, услед за імі фінішавалі Уладзіслаў Палешка і Даніла Верашчака. Перамогу тут таксама атрымаў расійскі тандэм. Далей медалі казанскага форуму на пяцісотметроўцы разыграюць жаночыя дуэты байдарачніц і канаістак.
Звязда, 20 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/10/74503
Текущая дата: 20.11.2024