Экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка ўвайшла ў першую пяцёрку ігракоў з найбольшай колькасцю балаў у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), набраных з 2010 года.
За мінулае дзесяцігоддзе на турнірах пад эгідай WTA Вікторыя Азаранка набрала 39 235 балаў. У яе актыве нямала яркіх перамог, сярод якіх два чэмпіёнскія тытулы на турнірах серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў 2012-м і 2013 годзе.
Наперадзе беларускі - амерыканка Серэна Уільямс (66 308 ачкоў), чэшка Петра Квітава (46 385), румынка Сімона Халеп (44 590) і немка Ангеліка Кербер (41 090).
У топ-10 таксама ўвайшлі чэшка Караліна Плішкава (30 207), аўстралійка Саманта Стосур (27 461), украінка Эліна Світоліна (26 164), іспанка Гарбінье Мугуруса (26 056) і амерыканка Вінус Уільямс (24 641).
14 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
14 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/101/53497
Текущая дата: 17.11.2024