Белорусский портал в Казахстане

У Польшчы студэнты-беларусы парушылі каранцін і паехалі ў горы з наркотыкамі



За парушэнне каранціну беларускіх студэнтаў аштрафавалі на 120 долараў.

Маладыя людзі таксама будуць прыцягнутыя да адказнасці за захоўванне і распаўсюджванне наркотыкаў. Пра гэта паведамляе  паліцыя Польшчы.

Дзве дзяўчыны 20 і 22 гадоў, і двое хлопцаў 22 і 23 гадоў - усе студэнты з Беларусі адправіліся з Варшавы на Солінскае возера ў гарах Бяшчады, нягледзячы на ​​абвешчаны ў Польшчы каранцін з-за каранавіруса. Яны без перашкод праехалі палову краіны, пакуль у Букаўцы на іх KIA Optima з замежнымі нумарамі не звярнула ўвагу паліцыя. Спыніўшы аўтамабіль для праверкі, супрацоўнікі паліцыі адчулі пах наркотыкаў і наладзілі ператрус у салоне.

Маладыя людзі спачатку заявілі, што вяртаюцца з Пярэмышля ў Варшаву, дзе вучацца, але збіліся з дарогі. Аднак у ходзе допыту высветлілася, што паездка ў горы была запланаваная. Спецыяльна для паездкі студэнты купілі наркотыкі, якія яны ўжывалі ўсю дарогу ад Варшавы - у машыне паліцыя знайшла пакеты з марыхуанай і сушаныя галюцынагенныя грыбы.

За парушэнне карантыну студэнтаў аштрафавалі на 500 злотых (каля 120 долараў). Маладыя людзі таксама будуць прыцягнутыя да адказнасці за захоўванне і распаўсюджванне наркотыкаў, а кіроўца адкажа яшчэ і за кіраванне аўтамабілем у стане наркатычнага ап`янення.

Звязда, 15 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/103/52785
Текущая дата: 17.11.2024