Белорусский портал в Казахстане

Галкіпер "Слуцка" Барыс Панкратаў прызнаны лепшым гульцом 5-га тура чэмпіянату Беларусі



Галкіпер "Слуцка" Барыс Панкратаў прызнаны лепшым гульцом 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У мінулым туры "Слуцк" абыграў у Салігорску мясцовы "Шахцёр" з лікам 2:1. Перамога была дасягнута дзякуючы выдатнай гульні 37-гадовага Барыса Панкратава, які некалькі разоў выратоўваў каманду, здавалася б, у безнадзейных сітуацыях.

У мінулым туры лепшым гульцом беларускага першынства быў названы бразільскі паўабаронца жодзінскага "Тарпеда-БЕЛАЗа" Габрыэль Рамас. Да гэтага лаўрэатамі прызнаваліся гульцы мазырскай "Славіі" - галкіпер Міхаіл Бараноўскі і форвард Мікіта Мельнікаў. У стартавым туры быў адзначаны ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Джасурбек Яхшыбоеў.

20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/103/52926
Текущая дата: 17.11.2024