Кур`ёзны выпадак адбыўся з жыхаром адной з вёсак Чэрвеньскага раёна. На днях ён звярнуўся ў міліцыю з паведамленнем пра тое, што пасля рамонту камп `ютара ў анлайн-гульні "World of Tanks" зніклі яго гульнявыя танкі.
Пра выпадак стала вядома яшчэ 1 красавіка. У працэсе разбору супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што заяўнік памылкова, замест ангара, дзе захоўваюцца гульнявыя танкі, увайшоў у місію "Навучальны палігон". Пасля перазагрузкі анлайн-гульні ўсе танкі аказаліся на месцы.
Як распавёў "Раённаму весніку" намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Сяргей Качановіч, мужчыну не сталі прыцягваць да адказнасці за ілжывы выклік, так як ён шчыра думаў, што танкі выкралі, узламаўшы рахунак.
Між тым, выпадкі крадзяжу танкаў з акаўнтаў гульні "World of Tanks" - даволі распаўсюджаная з`ява. Адзін прэміум-танк каштуе ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх тысяч долараў ЗША.
Пошукам віртуальнай тэхнікі займаюцца спецыялісты аддзелаў па расследаванні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Напрыклад, некалькі гадоў таму ў Брэсцкай вобласці па факце згону віртуальнага танка распачалі крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі.
Максымальнае пакаранне паводле адпаведнага артыкула Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь у дадзеным выпадку - да двух гадоў пазбаўлення волі.
Максымальнае пакаранне паводле адпаведнага артыкула Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь у дадзеным выпадку - да двух гадоў пазбаўлення волі.
Звязда, 11 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/104/52662
Текущая дата: 17.11.2024