Брэсцкае «Дынама» перамагло салігорскі «Шахцёр» і трэці раз запар заваявала Суперкубак Беларусі па футболе. У турніры ўдзельнічаюць леташнія пераможцы чэмпіянату і кубку краіны.
Сустрэча, якая адбылася ў Мінску, завяршылася з лікам 2:0. Галы забілі Габі Кікі (3-я хвіліна) і Павел Савіцкі (30-я). Форвард брэсцкай каманды Арцём Мілеўскі быў выдалены з поля на 49-й хвіліне.
Раней брэсцкае «Дынама» выйгравала Суперкубак Беларусі ў 2018 і 2019 гадах. У мінулым сезоне «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі, «Шахцёр» заваяваў кубак краіны. Матч за Суперкубак традыцыйна адкрывае новы футбольны сезон.
Упершыню за гісторыю турніру, які праводзіцца з 2010 года, у розыгрышы не ўздзельнічаў барысаўскі «БАТЭ».
На гульні зафіксавана максімальна магчымая наведвальнасць для дадзенага стадыёна — 3000 чалавек.
Дзмітрый Суганяеў
Звязда, 5 сакавіка 2020
Дзмітрый Суганяеў
Звязда, 5 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/107/51948
Текущая дата: 17.11.2024