Белорусский портал в Казахстане

Стала вядома, дзе на ўездзе ў Беларусь адкрыюць новыя крамы Duty Free



Крамы duty free на ўездзе ў Беларусь адкрыюць у пунктах пропуску "Катлоўка" (на мяжы з Літвой), "Новая Рудня" і "Макраны" (з Украінай), "Казловічы" (з Польшчай).

Яны будуць размешчаны да зоны мытнага кантролю. Такім чынам, на тавары, набытыя ў такой краме, таксама будуць распаўсюджвацца нормы ўвозу тавараў фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

Указ №476, якім уносяцца змены ў функцыянаванне магазінаў бяспошліннага гандлю, прадугледжвае аснашчэнне магазінаў duty free касавым абсталяваннем, якое забяспечвае блакаванне продажу алкагольнай і тытунёвай прадукцыі звыш за ўстаноўленыя нормы іх бяспошліннага ўвозу фізічнымі асобамі.

"Іншымі словамі, у магазіне бяспошліннага гандлю нельга набыць звыш за 3 л алкаголю і 200 штук цыгарэт", - растлумачылі ў ДМК.

Звязда, 29 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/113/51098
Текущая дата: 17.11.2024