Белорусский портал в Казахстане

Беларуская мужчынская каманда заваявала золата ЧС па скачках на батуце



Беларусы Уладзіслаў Ганчароў, Іван Літвіновіч і Алег Рабцаў выйгралі золата ў камандных спаборніцтвах чэмпіянату свету па скачках на батуце ў Японіі.

Беларуская каманда зарабіла 180,390 пунктаў і апярэдзіла канкурэнтаў з Кітая, якія занялі другое месца, на 0,03 бала. Замкнулі тройку мацнейшых расіяне, якія атрымалі 178,540 пункта.

Апошні раз такога поспеху на планетарных форумах беларускія атлеты ў гэтым відзе праграмы дасягнулі 25 гадоў таму.

30 снежня адбудзецца фінал у мужчынскіх сінхронных скачках, дзе Беларусь прадставяць Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў. У аналагічным відзе праграмы ў жанчын беларускі ў лік удзельніц вырашальных стартаў не трапілі.

29 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/115/50773
Текущая дата: 17.11.2024