Белорусский портал в Казахстане

Праект візавага пагаднення з ЕС прадугледжвае вызваленне інвалідаў ад консульскага збору



Аб гэтым паведаміла МЗС у час консульскага дня ў Facebook.

Інваліды могуць быць вызвалены ад выплаты консульскага збору за выдачу шэнгенскай візы.  Праектам пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з краінамі ЕС прадугледжваецца вызваленне ад збору за разгляд хадайніцтва аб выдачы візы адносна інвалідаў (незалежна ад групы інваліднасці) і асоб, якія іх суправаджаюць.

Нараўне з гэтым адзначаецца, што ў праекце пагаднення пенсіянеры не названы ў якасці асобнай катэгорыі грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору за разгляд хадайніцтва аб выдачы візы.

Разам з тым яны могуць падпадаць пад іншыя вызваляемыя ад збору катэгорыі - блізкія сваякі грамадзян Беларусі, якія легальна пражываюць на тэрыторыі дзяржаў-членаў, або грамадзян дзяржаў ЕС; асобы, якія прадстаўляюць дакументы, што пацвярджаюць паездкі ў гуманітарных мэтах.

23 верасня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/120/49938
Текущая дата: 17.11.2024