Белорусский портал в Казахстане

Новы электронны даведнік па Беларусі можна скачаць у інтэрнэце



"Белкартаграфія" выклала ў адкрыты доступ у інтэрнэт новы электронны даведнік па Беларусі - карту "Мая Беларусь".

Таксама яе можна скачаць у мабільным дадатку "Белкартаграфія". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Карта апублікавана на беларускай і рускай мовах. З дапамогай гэтага электроннага даведніка можна азнаёміцца з дзяржаўнай сімволікай і акунуцца ў яе гісторыю: даведацца пра старажытныя гарады (Мінск, Полацк, Тураў, Брэст, Гродна і інш.), рассяленне продкаў беларусаў (дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў), народныя промыслы і рамёствы, выдатных гістарычных дзеячаў, найбольш значныя архітэктурныя славутасці.

З дапамогай электроннай карты можна таксама палюбавацца беларускай прыродай, адправіўшыся ў віртуальнае падарожжа па нацыянальных парках і запаведніках.

Стваральнікі пастараліся прапанаваць карыстальніку не проста добра ілюстраваны прадукт, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці. Да кожнага абазначанага на карце аб`екта дадзена тэкставая інфармацыя, прыкладаецца аўдыягід.

13 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/122/49760
Текущая дата: 17.11.2024