Адкрыццём інклюзіўнай спартыўнай пляцоўкі запомніцца пачатак новага навучальнага года ў сярэдняй школе №8 Наваполацка.
Аб`ект з`явіўся дзякуючы праекту "Наваполацк - ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнай гораду", які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Новы спартыўны аб`ект ўніверсальны ў плане даступнасці для дзяцей з рознымі магчымасцямі, а таксама з пункту гледжання адаптыўнасці пад віды спорту: тут можна займацца гандболам, тэнісам, валейболам, баскетболам. З яго з`яўленнем да камандных спартыўных гульняў змогуць далучыцца навучэнцы з інваліднасцю (з 386 вучняў у гэтай школе 29 - з абмежаванымі магчымасцямі), што дабратворна адаб`ецца на іх фізічным і эмацыйным здароўе.
Аб`ект быў пабудаваны за тры месяцы сіламі мясцовых арганізацый: праектаваннем займаўся Наваполацкі філіял УП "Інстытут Віцебскграмадзяннпраект", усе будаўніча-мантажныя работы ажыццявіў трэст №16, інжынірынгавыя паслугі аказвала ўпраўленне капітальнага будаўніцтва, кампанія "Мірамет" вырабіла спартовае абсталяванне. Толькі за вытворчасць і кладку бясшвоўнага гумовага пакрыцця адказвала віцебская фірма.
Цырымонія адкрыцця спартыўнай пляцоўкі адбудзецца раніцай 2 верасня каля сярэдняй школы №8, затым мерапрыемства працягне спартыўная эстафета, у якой прымуць удзел школьнікі з рознымі фізічнымі магчымасцямі.
Вынікі праекта "Наваполацк - ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнай гораду", які рэалізуецца Наваполацкім гарвыканкам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, падвядуць у лістападзе. Раней дзякуючы гэтай ініцыятыве ў СШ №8 быў пабудаваны ліфт, адкрыты клас дыстанцыйнага навучання, адаптаваны пад патрэбы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі Палац дзяцей і моладзі. Фінальным аб`ектам праекта стане дзіцячы аздараўленчы лагер "Ізумрудны", дзе плануецца рэканструяваць адзін з карпусоў і стварыць элементы безбар`ернага асяроддзя.
Звязда, 26 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/123/49498
Текущая дата: 17.11.2024