ФК БАТЭ віншуе ФК "Астана" з выхадам у групавы этап Лігі Еўропы!
Разам з тым хочам падкрэсліць, што лічым недапушчальнымі рэмаркі, якія вы дазволілі сабе па выніках учорашняга матчу.
Галоўны трэнер ФК БАТЭ Аляксей Бага ў сваіх каментарах не дапускаў абразу ў адрас ФК "Астана". У адным з выказванняў ён усяго толькі канстатаваў, што ў круг супернікаў нашага клуба ў еўракубкавы цыкле-2019/20 ўваходзілі чэмпіёны Польшчы, Нарвегіі і Казахстана.
У гэтым вы самі можаце лёгка пераканацца, паглядзеўшы відэаверсію пасляматчавай прэс-канферэнцыі Аляксея Багі. Ніякай непавагі да ФК "Астана", роўна як і да іншых клубаў, там не было. Перакананыя, вам варта было дбайней разабрацца ў сітуацыі, перш чым зрабіць недарэчную і абразлівую заяву.
Выклікае здзіўленне, што дзеяслоў "меў" вы трактуете выключна ў негатыўна-жаргонным сэнсе, а не ў першым слоўнікавым значэнні. Зрэшты, кожны думае ў меру сваёй адукаванасці і выхаванасці.
ФК БАТЭ з вялікай павагай ставіцца да ўсіх членаў еўрапейскай футбольнай сям`і, заўсёды выступае супраць любога роду абраз у чыйсьці адрас.
Жадаем вам поспехаў у групавым этапе Лігі Еўропы! Спадзяемся, у далейшым вы будзеце больш уважліва і абачлівей ў меркаваннях і выказваннях!
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/123/49544
Текущая дата: 17.11.2024