Белорусский портал в Казахстане

Беларускія грацыі сталі срэбнымі і бронзавымі прызёрамі на этапе КС у Мінску



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Беларускія спартсменкі заваявалі бронзавы і срэбны медалі на этапе Куба свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску. Спаборніцтвы праводзіліся ў Палацы мастацкай гімнастыкі.

У групавых практыкаваннях у кампазіцыі з абручамі і булавамі беларускія спартсменкі занялі другое месца, суддзі ацанілі іх выступленне на 28,450 бала.

На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ў гэтай дысцыпліне паднялася зборная Балгарыі (28,600). Бронзавы медаль дастаўся ўкраінскай камандзе (28,100).

Як паведамлялася, на рахунку беларускіх грацый бронза ў мнагабор`і групавых практыкаванняў. Удзел у турніры прынялі каля 200 гімнастак з 32 краін.

19 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/125/49306
Текущая дата: 17.11.2024