Белорусский портал в Казахстане

Асілак Дзмітрый Белайц усталяваў сусветны рэкорд, ссунуўшы з месца калону «МАЗаў»



Беларускі асілак Дзмітрый Белайц усталяваў новы сусветны рэкорд, ссунуўшы з месца 15 трохвосевых цягачоў "МАЗ", выбудаваных у адну калону.

Устанаўленне рэкорду прымеркавана да 75-годдзя Мінскага аўтамабільнага завода, якое ў гэтыя дні адзначае прадпрыемства.

Асілак зрушыў з месца і працягнуў на адлегласць 7,20 м 15 злучаных паміж сабой грузавікоў "МАЗ" за 1 хвіліну з невялікім. Маса ўсёй калоны цягачоў склала 157,5 т.

Звязда, 9 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/126/49166
Текущая дата: 17.11.2024