Белорусский портал в Казахстане

Беларус Аляксей Жарнасек заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы па водных лыжах



Новапалачанін Аляксей Жарнасек заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па водных лыжах за катарам, які прайшоў у Іспаніі.

Знакаміты атлет, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету пацвердзіў свой клас у фігурным катанні, атрымаўшы 11620 балаў.

На другім радку падагульняючага пратакола размясціўся П`ер Балон з Францыі - 11050 балаў, а трэцяе месца заняў яго суайчыннік Луі Дзюплан-Фрыбург - 10490.

У актыве беларускай каманды на турніры і срэбра ў скачках з трампліна Ганны Стральцовай, якая паказала рэзультат 52,8 м. У суме мнагабор`я (фігурнае катанне, скачок з трампліна і слалам) Ганна Стральцова заняла другое месца, трэцяе - у яшчэ адной беларускі Аляксандры Данішэўскай.

У агульнакамандным заліку чэмпіянату зборная Беларусі заняла другое месца. Першае - у французскіх вадналыжнікаў.

6-8 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па вадналыжным спорце ў пасёлку Воўчкавічы пад Мінскам адбудзецца чэмпіянат Еўропы за электрацягай, а 13-15 верасня пройдзе юніёрскае кантынентальнае першынство па вадналыжным спорце.

23 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/127/48892
Текущая дата: 17.11.2024