Белорусский портал в Казахстане

Беларусы змогуць без візы наведваць ААЭ



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў адбылася цырымонія падпісання пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і ААЭ аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. 

Ад беларускага боку дакумент падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у ААЭ Андрэй Лучанок, ад эмірацкага - намеснік міністра замежных спраў Ахмед аль-Джарман. У адпаведнасці з дакументам, грамадзяне Беларусі - уладальнікі дзеючых нацыянальных пашпартоў - атрымаюць магчымасць без візы наведваць ААЭ.

Пратакол уступіць у сілу праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін.

24 чэрвеня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/130/48610
Текущая дата: 17.11.2024